Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Страчаныя ноты кахання

Страчаныя ноты кахання…
*********************************
Усё ж гады бяруць сваё –
І не згадзіцца немагчыма…
І лёс, што нас аднойчы звёў,
Аб гэтым ведаць быў павінны…

Згубіўшы розум і спакой,
Як матылёк, на свет ляцела.
Лёс вёў упэўненнай рукой,
А я нібыта звар’яцела…

Спяшалася за крокам крок –
Лавіла кожнае імгненне,
І лёс, як быццам незнарок,
Мяне паставіў на калені…

З усмешкай горкай зараз п’ю
Палын-травіцу з лебядою,
А лёс разгубленнасць маю
Не лічыць горам і бядою…

Я з гэтай бездані сама,
Відаць, не вырвуся ніколі…
Каліну явар абдымаў
І абяцаў ёй лепшай долі..

Каліну явар абдымаў –
Я ёй зайздросціла ўпотай,
А вецер стомлены шукаў
Кахання страчаныя ноты…
25.06 – 2015г.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Страчаныя ноты кахання - Лёля Багдановіч