Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Саната

Прачнуўся дзень, і граю я адна,
Раяль кідае ноты на вятры.
Мы бачымся здалёку – гэта ты.
Цячэ саната вольна як рака.

Танцуем; задае тэмп мэтраном,
Бэтговэн патаемна лічыць крокі,
Павольна чырванеюць мае шчокі,
Гучыць саната ціха за акном.

У трэцяй часцы трэба разьвітацца,
Я застаюся, ў пекла ты вандруеш,
Ці закрануты Богам? Ці пракляты?

Апошні раз спрабуем цалавацца…
Я засынаю, ты ўжо ледзьве чуеш,
Ідзе далёка рэха той санаты.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Саната - Анхела Эспіноса