Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Пракляцце восені

Восень лістотай апалай цалуе
Вочы князёўны з мрояў і сноў.
І ў небе ліцьвінскім яна раскашуе,
Як мара аб волі сярод ланцугоў.

Між часам, прасторай, зямлёю і поўняй
Між брамамі славы патухлай ў вяках
Гайдаецца прывід кахання на чоўнах
Раздзеленых возерам па берагах

Няўлоўнага лёсу, муром пахаванага,
Забытага сёння, пражытага днесь…
А восень цалуе лістотай апалае
Лёс той пракляты, пракляты увесь…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Пракляцце восені - Павел Гаспадыніч