Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Пракладаю па восені сцежку

Пракладаю па восені сцежку –
лісце шэпча: паслухай, слухай…
І шуршанне самоту цешыць,
б’ецца ў сэрца ўспамінамі глуха.

Спелы яблык кранецца долу –
ссірацее каштэлеў вецце,
і закружыць над ціхім полем,
запяе сваю песню вецер,

І з-пад ног адабраць захоча
пазлачонае ўбранне дрэваў,
адгукнецца жалем сірочым,
надвячоркам скупым задрэмле.

Восень слухаю, як і калісьці –
час спыніўся, застыў нібыта…
Адгукнецца мелодыя лісця
рэхам дзён, што забраны нябытам.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Пракладаю па восені сцежку - Ніяна Загарэўская