Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Стары замак

Калісьці ў часы старажытных князёў
Вялізныя дрэвы раслі.
Сярод гэтых дрэваў ўжо колькі вякоў
Ляжаў раней замак стары.

Ня ведалі людзі пакут ды няўзгод,
Якія з ім побач жылі,
Ды зафанабэрыўся гэты народ –
Парушылі замак стары.

І гора тады народ гэты глынуў,
І сыну казала маць:
“Таго, што вякамі ніхто не крануў,
Ня трэба табе руйнаваць”.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Стары замак - Ігар Жукавец