Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Стары млын

He пытаюся, куды вядзе дарога,
Калі ёсць, дык некуды вядзе…
Пэўна, да млына таго старога,
Што даўно не меле, а гудзе.

Толькі вецер у кашах і ў скрынях,
Зарастаюць мохам латакі,
I ляжыць на бэльках, быццам іней,
Пыл калісьці змеленай мукі.

He, не збіўся. Прывяла дарога.
Млын дрыжыць адбіткам на вадзе.
Пагукаў, але няма нікога,
Нават следу не відно нідзе.

На прантах парэпаліся жорны,
Пацукоў цікуе кот рабы,
На прыступках і ў паддашшы чорным
Стогнуць і жыруюць галубы.

А было ж завознікаў памногу,
Жорны аж да поўначы гулі,
I вазы ў далёкую дарогу
Везлі мліва цёплыя кулі.

Паглядзеў на млын, нібы на страту
Даўніны забытай і нямой,
I сумеўся, разабраўшы дату,
Што забыты млын – равеснік мой.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Стары млын - Сяргей Грахоўскі