Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Зялёны Мінск, стары твой сад пасекла

Зялёны Мінск, стары твой сад пасекла
Вайна, але ў адным двары сустрэў
Я выхадцаў з распаленага пекла –
Старыя купы даваенных дрэў.

Яны жывуць, і шалясцяць, і свецяць,
Іх цёмная кара ўсмактала горкі дым.
I хочуць расказаць яны пра нешта дзецям,
Але не зразумець іх боль малым.

Іду штодня пад вадаспады лісця
Птушыную паслухаць талаку;
Ды абыходжу дрэва, што калісьці
Падпольшчыка хістала на суку.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Зялёны Мінск, стары твой сад пасекла - Пiмен Панчанка