Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ні табе, ні сабе

Ні табе, ні сабе, нікому
Я ніякай ня дам парады.
Проста – ганьба у горле комам,
Ў навакольлі – смурод здрады.
Зноў хлусьня набірае моцы.
Злыдні кажуць пра “перамогу”.
Ды у чарках сьвяточных – воцат,
Кроў людская і поўха Богу…
Нечуваны разгул “stasi”.
Ўся брыдота са шхер лезе,
Быццам бы у апошняй фазе
Падрыхтоўка да зьлёту “crаzy”.
Будуць пэцкаць белае чорным
І сьпяваць ідыётам гімны,
І раскручваць страху жорны,
Каб ніхто ўжо ня быў бязьвінны.
Ну, а людцы? Што ж нашы людцы?!
(Кожны – собскіх вантробаў вязень).
Як заўсёды – мірна пасуцца
І за загарадку ня лазяць.
25/10/2011

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Ні табе, ні сабе - Алесь Наркевіч