Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Малюеш зоркі сам сабе?

Малюеш зоркі сам сабе на ВЕРШЫ. РУ?
І тым спрабуеш дасягнуць сусветнай славы?
Але ж, дзівак, каго ты хочаш падмануць?
Няўжо ж табе самому праўда не цікава?

Кідай дурное! Лепш чытай больш і пішы!
А гэты рэйтынг… Ён цябе, брат, пачакае…
Шукай вакол… і ў глыбіні сваёй душы,…
Ну паглядзі, пачуй – паэзія якая!

Перакулі багацце гэтае на ліст
І зарыфмуй святло і цені асцярожна –
Пры тым пішы бы прафесійны пейзажыст,
Якому дрэнна маляваць ужо няможна.

І зоркі самі ў твае рукі заляцяць..
І ты сапраўдную адчуеш асалоду.
А зараз трэба… проста сціпла працаваць –
Не прыніжаючы нікога побач.

Згода?

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Малюеш зоркі сам сабе? - Таццяна Дзям'янава