Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Калі ўсміхаюцца зоркі

Калі ўсміхаюцца зоркі,
А сэрца трапешча ў грудзях,
Бы птушка ў няволі гаротнай –
Каханню пракладзены шлях.
Калі ўсміхаюцца вочы,
А вусны чакаюць-маўчаць
Пяшчотнага слова-прызнання –
Каханне пара сустракаць.
Змыкаюцца цяжка павекі,
Ды сон не прыходзіць зусім.
І зноў гучаць ціхія крокі…
Даводзіцца жыць ужо з ім.
Каханне, святое каханне!
Душа ляціць аж да нябёс…
Усмешкі, размовы, спатканні,
І жартаў палова – ўсур’ёз.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Калі ўсміхаюцца зоркі - Таццяна Чумак