Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Я, магчыма, не ўмею кахаць

***
Я, магчыма, не ўмею кахаць,
каб да слёз,
забыцця,
да мурашак.
Не магу пра пачуцці сказаць…
Ды і ты… Ты так рэдка мне кажаш

Пра каханне,
пяшчоту,
жаданні…
Божа мой! Ці чакаю я слоў?
Я чытаю адказ на пытанні,
калі ў вочы гляджу табе зноў.

Бласлаўляю тваю усмешку,
таньчаць думкі ў маёй галаве.
Я падгледзела: у застрэшку
наша шчасце святое жыве.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Я, магчыма, не ўмею кахаць - Таццяна Цвірка