Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Увосень, доўгімі начамі

Увосень, доўгімі начамі,
калі паўсутак не відно,
сусвет цікаўнымі вачамі
ў маё заглядвае акно.

За мною з цемры пільна сочыць.
А я не сплю. На шкло гляджу.
І вывучаю – вочы ў вочы –
адлюстраваную душу.

18.03.2013

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Увосень, доўгімі начамі - Таццяна Дзям'янава