Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Зіма ўцякае начамі

Светлых дзён баючыся, –
Мутнымі ручаямі,
На пачарнелай крызе,
Зіма ўцякае начамі.

Ёй на шляхах світальных
Не ваяваць з туманамі, –
Ад іх абдымкаў знішчальных
Зіма ўцякае начамі.

Цёмных завей заслонай
Ёй не звісаць над палямі –
Ад першай руні зялёнай
Зіма ўцякае начамі.

Ужо ёй здрадзілі хмары
I праліліся дажджамі, –
Ад перуновай кары
Зіма ўцякае начамі.

Кожнай вясною гэтак, –
З сэрца – цяжкімі снамі,
Нечай крывёй – з планеты, –
Зіма ўцякае начамі.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Зіма ўцякае начамі - Аркадзь Куляшоў