Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Адзіная зорка у небе гарыць

Адзіная зорка у небе гарыць,
З кім можна з адкрытай душой гаварыць.

Цябе я з маленства начамі шукаў,
Табе спавядаўся, калі сустракаў.

Ты ведала думы мае і сакрэты,
Я быў да світання табою сагрэты.

Табе я даверыў таемныя мары,
А ты нечакана знікала за хмары,

Ты зноў узыходзіла на небасхіле,
Хоць часта ў касмічным гублялася пыле.

Адна ты заўсёды свяціла ў жыцці.
Цяпер на змярканні другому свяці.

Як толькі прыстану ў нялёгкай хадзе
Спытаю:
– А як ты завешся?
– Надзея.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Адзіная зорка у небе гарыць - Сяргей Грахоўскі