Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Знічка – зорка

Спяць у хаце. Знічка – зорка
Дагарае думкай горкай.
Каганец сляпы капціць,
Дождж за шыбаю шуміць.

Ляцяць хмары над зямлёю
Клён стаіць счарнеўшы ў полі.
Уноч галосяць ля ракі
Злыя зданні, як ваўкі.

Спяць у хаце. Лета сніцца
Водар сена, поля, быццам
Так лагодна грэе сонца
Дзетак мокрыя далонцы.

Песня родная пральецца,
Можа гэта усе здаецца?
Каганец сляпы капціць
Дождж за шыбаю шуміць.

Спяць у хаце…..

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Знічка – зорка - Сяргей Брандт