Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш ТАЕМНАСЦЬ МАЛАДОСЦI

Цалуе лагодна ў вусны
Дзяўчыну хлапец маладзенькi.
Здзiўленна змаўкаюць музы,
Знiмаючы вопратку з ценi.

А ён да грудзей асцярожна
Каханне свае прыцiскае.
Дзяўчына прашэпча: “Няможна”
I вусны саромна схавае.

З салодкаю болю iмгненне,
Iм зоркi сцялiлi той ложак.
Цалуе хлапец ёй лагодна каленi
На золаце цёплага збожжа.

Сяргей Брандт, 16.06.2013

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш ТАЕМНАСЦЬ МАЛАДОСЦI - Сяргей Брандт