Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш ЛЬНЯНЫ РУЧНIК

Вышывала дзяўчына ручнiк,
Пры лучыне ў цеснай святлiцы.
Толькі б шчасця i каб на дваiх –
Колас жытнi, сцяжынка, крынiца….

Слязой чыстай крапiла яго,
Цеплы край, бакавыя палоскi.
Грубы лён ад дажджу аднаго
I арнамент з маленячкай вёскi.

Заўтра пойдзе яна пад вянец,
А цяпер вось ручнiк вышывае.
Ручнiк шчэпiць пярсцёнкаў мацней
У далекiм не бацькавым краi.

Вышывае дзяўчына, спяшыць,
У акенца лясок заглядае.
На ручнiк падвянечны глядзiць,
I пабачыўшы краскi, змаўкае.

Сяргей Брандт, 02.12.2012

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш ЛЬНЯНЫ РУЧНIК - Сяргей Брандт