Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Як прыемна ляжаць на сьвiтаньнi

Як прыемна ляжаць на сьвiтаньнi,
Толькi зоркi на небе лунаюць.
Сьвежы ветры пяшчоцiць каленi,
Промнi сонца Зямлю асьвятляюць.

Сiвы месяц павольна зьнiкае..
Можа, зьнiкнуць з табою нарэшце?
Бо павольна жыцьцё прабягае,
Нiбы коннiк надзеi бязьмежнай.

Як цудоўна ляжаць на сьвiтаньнi,
Адчуваючы пах твайго цела.
Асалоду начнога спатканьня,
Частка сэрца майго звар’яцела..

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Як прыемна ляжаць на сьвiтаньнi - Мікіта Прыходзька