Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Цішыня дарог

Калі паўзла імглой падзёртай восень,
ручнікі іржышчаў зрэбна-шэрых моклі, –
змоўклі
галасы людзей і коней
і напоеныя дзёгцем восі;

Змоўклі польныя скрыпучыя дарогі,
ад сасновых ад парогаў і такоў,
праз мяцелі, гурбы лісця залатога
да чыгуначных рагатак
гарадоў.

Цішыня расла, як вечная зарука
над малітвамі, над страхам, над пагрозай…
Можа
дзень міне яшчэ ці болей,
зноў апусцім на лапаты рукі.

Толькі песню весялейшую цяпер-бы!
Можа гэту нават – пра апошні бой,
каб на межах расахатыя нам вербы
на дарогу заківалі галавой.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Цішыня дарог - Максiм Танк