Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Шмат спазнала жыццёвых дарог

Шмат спазнала жыццёвых дарог,
І наперадзе іх шчэ багата.
Толькі кліча бацькоўскі парог,
Кліча сэрца бацькоўская хата.

Клічуць памяць лугі і палі,
Клічуць добрыя, шчырыя людзі,
І пралескі на роднай зямлі,
Без якіх мяне проста не будзе…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Шмат спазнала жыццёвых дарог - Зінаіда Гасціловіч