Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Пралескі ў радочках

Пралескі ў радочках…
********************************
Сонца выглянула трошкі
Ды схавалася адразу.
Замарозіў люты ножкі
Маім словам, маім сказам.

А яно з-за сумнай хмары,
Надакучлівай і шэрай,
Паказала сонны тварык –
І ажыў лісток паперы.

Загучалі дзіўнай песняй
Словы, літары, слупочкі
І блакітныя пралескі
Расцвілі ў маіх радочках.
25.02 – 2016г.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Пралескі ў радочках - Лёля Багдановіч