Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Сьляпы дождж

Дождж быў сьляпы…
Я добра помню,
Бо на душы яго таўро.
Наперарэз гарачым промням
Ляцела зь неба серабро.
Нібы дзіця, што мела цацкі,
Ды ўраз пазбавілася ўцех,
Цябе палонілі зьнянацку.
Адначасова плач і сьмех.
Сказаліся ня тыя словы,
Але ня вернеш іх назад.
Надзея стала выпадковай,
Усё было ўжо неўпапад…
Тым успамінам нецьвярозы
Праз дождж сьляпы
Туды гляджу…
Халодзяць мілы тварык сьлёзы
I кроплі сьмелага дажджу.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Сьляпы дождж - Сяргей Законнікаў