Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Сонечны дождж

Ён паліўся… Спорны, шчодры.
Церабнуў па промнях коса,
Зазваніў са стрэх у вёдры,
На дварэ абмыў калёсы.

Падстаўляюць чашкі кветкі –
Хочуць піць пасля спякоты,
А ільнам, бы нам, няўседкі –
Ліўнем мыюцца з ахвотай.

Веццем-прыгаршчамі клёны
Дажджавыя кроплі ловяць;
Як жаніх, стаіць зялёны,
Чыста вымыты ядловец.

А пасля дажджовай працы
Прыгажосць зямля прыдбала,
Нават сонца прыбірацца
У вясёлку спешна стала.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Сонечны дождж - Янка Сiпакоў