Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Сонечны верш

Імкліва сонечная раніца
Зямлю ў абдымкі прыняла…
Ты да мяне плывеш абранніцай
Святога боскага святла.

Плывеш праз золата кляновае,
Праз вераснёвую смугу,
Мая, але такая новая,
Што і пазнаць я не магу.

Прамень усмешлівы і ветлівы
З тваёй далоні сум дзяўбе.
А ты наскрозь уся прасветлена,
Як быццам і няма цябе.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Сонечны верш - Сяргей Законнікаў