Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Нячутна сцішаная ноч

Нячутна сцішаная ноч
Шчаку далоняй зморанай пагладзіць
I шэрым лакам пасмачку валос кране…
Тваіх цудоўных, залатых валос!
Мяне не будзе побач, не змагу
Руку яе спакойную адвесці.
У неспакойнай цяжкай барацьбе,
Далёкая, я толькі вершы дзесьці
Магу складаць, не знаючы цябе.
Як быццам бы усё забыўшы,
Адрэзаўшы, парваўшы, разлюбіўшы
Усё, што можна разлюбіць,
Адрэзаць, адарваць, забыць.
Як быццам бы – кахаць другога,
Як быццам бы – яму аддаць,
Як быццам бы – зусім нямнога,
Як быццам – жонкай любай стаць.
Любіць пяшчотна і аддана
Яго… Яго, а не цябе!
Такога страшнага падману
Няма і не было нідзе.
Мой божа! Трэба! Знаю, трэба!
На ўсё Твая Святая Воля!
Тэк трэба. Кропка. Ўсё. Канец.
Ніколі больш. Даруй. Ніколі.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Нячутна сцішаная ноч - Вольга Ласаева