Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Рак і Плотка

Бывае ж так!
Аднойчы Рак
Да Плоткі заляцаўся.
Хоць Плотцы ён зусім не падабаўся,
Ды ўсё ж яна ўступіла з ім у шлюб.
Разважыла: “хоць Рак ёй і не люб,
Але ж калі зрабіў ён прапанову,
То тут ужо старайся не зяваць,
Адразу жаніха кахаць
Рашуча будзь гатова.
Уласна кажучы, каго ж чакаць?
Тунца?
Яльца?
Ці Асятра якога хіба?
Ды на бязрыб’і Рак – таксама рыба.
Няма прычын перабіраць”.
I жонкай Ракавай красуня стала.
А Рак? – Ён што. Ніколі ідэалу
Ніякага ў душы не меў,
Таму ён Плотку з’еў
Даволі скора.

Бяда, калі выходзяць замуж без разбору!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Рак і Плотка - Уладзімір Корбан