Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Якога колеру вайна?

Якога колеру вайна?
Хто гэта ведае, скажыце,
Калі задоўга да жніва
Самлелі каласы у жыце.

Якога колеру вайна?
Калі не ўзняцца птушаняці,
Зайшлося крыкам немаўля,
Каля застрэлянае маці.

Якога колеру вайна?
Калі руйнуюць вёскі танкі,
Калі знявечана зямля,
І не спяшаюцца світанкі.

Якога колеру вайна?
алі з крывёй змяшаўся попел,
Як багна жыцці жрэ яна-
Адрыгваецца ў лёсах потым.

Чыё сумленне не хварэе,
Хто болю спачуваць умее-
Таму падкажа хай журба,
Якога колеру вайна.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Якога колеру вайна? - Алена Дзегцярова