Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Навальничная ноч

А сёння ноччу навальніца
мяне прыцяла да вакна.
Такое і ў сне не сніцца,
як мне здалося: я – адна!
Так цяжка мне, незразумела,
што хоць крычы, каго заві.
А ад маланак – бела-бела
раз-пораз, кроплі хоць лаві.
І гром грыміць, быццам крыўдуе,
ці так злуецца на каго.
А потым сціхне, бы даруе.
І мне шкада стала яго.
Бо ён адзін у гэты момант
у цемры. слякаці брыдзе,
не знойдз ён сабе ні дома
і не прытуліцца нідзе.
І я забылася, што страшна
хвілін мо пяць таму было.
І навальніцы я ўдзячна
за гэта дрыгкае святло.
І адзіноты не баюся,
бо ёсць каму яшчэ цяжэй.
А калі я ў жыцці стамлюся –
згадаю гром, і жыць лягчэй!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Навальничная ноч - Ларыса Віннікава