Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Верш удзячнасці Пімену Панчанку

I страшна падумаць,
і страшна паверыць,
ва ўсё,
што было між людзьмі.
I што будзе?
I страшна,
як б’ецца аголена сэрца,
і страшна,
як б’юць па аголеным сэрцы,
якое з любоўю
аддадзена людзям.

Абпалена горла
пакутаю песні.
Як можна?!
He пляскайце полымю ў ладкі!
Хвіліну маўчання! –
I сэрца васкрэсне,
любоў уваскрэсне.

I ўбачаць нашчадкі:
Як бацька
гатовы быў сына праклясці,
як рвалі мы жылы,
як рвалі нам нервы,
як страшна было –
узляцець,
а не ўпасці,
як мы адраджаліся
Сорамам з Гневам.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Верш удзячнасці Пімену Панчанку - Людміла Паўлікава