Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Углядайся, мой сыне, пiльней углядайся

Углядайся, мой сыне, пiльней углядайся
У святыя абрысы бацькоўскай зямлi.
На чужыя спакусы душой не паддайся,
Каб нашчадкi мяне за свой лёс не клялi.

Каб не ўспомнiла горкiм дакорам краiна:
“I чаго ён быў варт, i нашто было жыць:
Нават сына свайго, нават роднага сына
Не ўразумiў, чым трэба ў жыццi даражыць!..”

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Углядайся, мой сыне, пiльней углядайся - Ніл Гілевіч