Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Дабранач

Або дваццаць два радкі

Мая ціхенечка ўзнялася,
і пацягнулася з вачэй.
Чаго ж не сьпіцца небараке?
Па калідоры – тэп, тэп, тэй.

Адныя дзьверы адчыніла,
другія дзьверы, дзьверкі, шлёп…
Яна не ела, не; не сніла.
Ніхто ж не бачыў. Што было б!?

Чаго б не есьці ў той жа вечар?
Як? Васемнаццаць жа ш гадзін(!),
ужо ш прайшлі… Дыета ў мэтах.
А вось на золку – трэба ж сіл!

Хіба ж у цемені забачыць
які там час, калі ўставаць?
Яна ўзнімаецца дачасна….,
калі ў пузіку бурчаць.

А ў два, ці пяць, нашто пытаць?
Бо галава ж баліць, хоць плач.
Дыета ж мне! Каб лепей спаць,
І ні аб чым не гараваць.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Дабранач - Уладзімір Кабердзін