Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вечарына-вечарына

Вечарына-вечарына
Ой, згубiла мацi сына
Сын iз дзеўкай недзе ходзiць
Душу мацi цiха зводзiць

Вечарына-вечарына
Гору матчыну прычына
А шукаць яна не пойдзе
Бо ня ведае, дзе знойдзе

Мацi-мацi, не журыся
А за сына памалiся
Узгадай сябе дзяўчынай
Гараваць няма прычыны

Мацi-мацi, спаць кладзiся
Добры сон табе каб снiўся
У цябе нявестка будзе
Хай яна сыночка любiць

Вечарына-вечарына
Мацi чуе крокi сына
I спакойна засынае
Бо усё наперад знае

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Вечарына-вечарына - Уладзімер Гардзейка