Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Самалячэнне

САМАЛЯЧЭННЕ
Дзе было, адкуль узялося
Бэбах выперла ў Антося
Ў пудах ён стаў за восем
Бядака надзьмуў бы хтосьці
Ходзіць Тося с той прычыны
Бы цяжарная жанчына
Ні прыгнуцца, ні падбегчы
Сам сябе разважна цешыць
– Добры я і не дарма-
-Шмат павінна быць дабра!
З-за вугла спачатку бэбах
Усе прывыклі як і трэба
Потым нос-бы дзюба тая
-Калабок!-хтось падсмяхае
– Ён табе бы ране соль!
-Мо працоўны то мазоль?
Ды мазоль той на няўдачу
З-за яго калень не бачыць
Дзе было? Адкуль узялося?
Немач дзіўная ў Антося.
Усё ён піў адвары з лісця
Не хадзіў к спеціалістам
Залячыў сваю худобу
А ўзамен нажыў хваробу.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Самалячэнне - Уладзімір Гайдук