Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Шкоднасць

На самым версе піраміды
адное неба пунктам А.
Да пункту Бэ, дзе ты быў мілым
каменні толькі,
столькі…
Шмат.

Шлях не цяжкі назад да глебы,
але каменнем трэба быць,
каб па каменнях, без патрэбы
спяшацца добра палюбіць.

Там не было ў пачатке шляха
ні папярэджанняў, ні слоў
якія б сёння мяккім “дзякуй”
я разумеў з вяртаннем зноў ж.

Ні пад каменнем, ні на небе
з вяршыняў штучных пірамід
не сустракаюць хлебам пэўне ж.
Адная соль, радкамі ўніз.

Была б гара панатуральней,
дык дачакаліся б з яе.
Каб Магамет быў, меў бы з гаю…
З камення ж мох, хіба, расьце.

Я там бываў. На рукатворным.
Хацеў памацаць тую столь
Дабудаваць, магчыма.
З волі.
Праз маладосць дадаў свой боль.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Шкоднасць - Уладзімір Кабердзін