Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Хлопцы іграюць джаз

У маладосці нядоўгі век –
ведае кожны з нас.
Сумныя жарты рыхтуе лёс,
і непазбежны скон…
Ды, не зважаючы ні на што,
хлопцы іграюць джаз
І прыпыняюць на гэты час
вечны быцця закон.

Пад вуркатанне басовых струн
сола вядзе раяль,
Дотык пяшчотных пальцаў ён
ператварае ў гук.
І падаецца ударнік-зух
чараўніком амаль –
Так заварожваюць спакваля
лёгкія рухі рук.

Дорыць надзею на нейкі цуд
гэты паўцёмны склеп,
Радасць гармоніі, волі дух
адчуваюцца ў ім.
Хай не заменіць найлепшы джаз
просты надзённы хлеб,
Але ж не хлебам адным жывем,
дальбог, не хлебам адным!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Хлопцы іграюць джаз - Аляксей Жбанаў