Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш “He шкадуйце, хлопцы, пораху…”

He шкадуйце, хлопцы, пораху,
куль гарачых і гранатаў.
Усе, каму свабода дорага,
падымайцеся на ворагаў,
на катаў!

Пушча змрочная, высокая,
недаступная паляна,
будзь ты могільнікам ворагам,
стань прыстанішчам для сокалаў –
партызанаў.

Век жывым звяр’ю не вырвацца
і ад помсты не схавацца.
Нашы сілы растуць, шырацца, –
над Дзвіной стаім, над Прыпяццю
на варце.

Днём буранамі крылатымі,
быццам цень, праходзім ноччу
сонным лагерам, між хатамі,
зніштажаючы гранатамі
банду воўчу.

Чуюць гады ў кожным шораху,
што ўжо блізіцца расплата,
чуюць з страхам песню ворагі:
не шкадуйце, хлопцы, пораху
на катаў!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш “He шкадуйце, хлопцы, пораху…” - Максiм Танк