Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Бранявік

Адышла, адгрукала навала,
Ленінград, ты здужаў ў барацьбе!
Бранявік з Фінляндскага вакзала,
Мы стаім з пашанай ля цябе.

Мы не чулі ленінскай прамовы,
Бо яшчэ замала мелі год,
Толькі чулі, як прабілі словы
Бронь старога свету навылёт.

Тут гады суровыя прамчалі,
Білі з неба, білі і з гармат.
Бранявік, ты з адмысловай сталі, –
Выстаяў сурова, як салдат.

Ты й цяпер заўжды гатовы к бою
I стаіш, як быццам начыку…
Мы і сёння бачым над табою
Ленінскую ўзнятую руку.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Бранявік - Пятрусь Броўка