Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш ПасляКаляднае

А ці чулі вы страх ваўкалакі,
Калі ўночы скуголіць мароз?
Калі Трасца гуляе па хаце,
Дзе Марэне застаўся авёс.

Ці не чулі, як Лазнік канае,
Калі Зюзю цалуе Кадук…
Дасць хто веры, што снег не патае,
У краіне зланцужаных рук?

А ці чулі як дзень памірае,
Калі Лялю Падвей паланіў?
Белай чырванню памяць канае,
Між магіл, між магіл, між магіл…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш ПасляКаляднае - Павел Гаспадыніч