Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мінае ноч, мінае дзень

Мінае ноч, мінае дзень,
За імі – тыдзень, месяц, год…
Ізноўку восень – вечны цень –
Тугу шчымлівую адродзіць.

Там, за вакном, шарэее свет,
І ліставей самоціць сцежкі,
Блукае ў скрусе Бог-паэт
Па счырванелых рыфмах вершаў…

Удвух з кастрычнікам віно
Прыгубім ледзь, настой журботы.
Распавядзе мне, як даўно
Зжаўцелы лёс мой крочыць бокам.

Яшчэ глыток – напой з вятроў,
Смак адмысловы, успамінны…
З душы віецца боль як кроў,
Ад пахаў памяці язмінных…

Адбыме восень твой прасцяг,
Твае імкненні залюляе –
Міне і гэта. Дзень няўзнак
З паэтам скрушным памірае…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Мінае ноч, мінае дзень - Павел Гаспадыніч