Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Віна Румыніі глыток уночы

Віна Румыніі глыток уночы,
Срабрыстай поўні ззянне-след…
З-за мора прывіды пакрочуць,
Каб атуліць магнолій свет…

Твая рука трымціць, бы лісце,
А позірк поўняй блаславён…
Яшчэ глыток…каб не даплысці…
Яшчэ мо крок…каб не праклён…

А золак жвава смокча цені,
Грамніцы рэдзенькай ствалы…
Імчымся разам на арэлях,
Пакуль не злучым берагі…

Адной струной, адзіным мігам
Глыток румынскага віна…
Пачуеш сэрца грукат-скрыгат,
Як быццам бурыцца сцяна…

Знікаюць прывіды на хвалях,
Вось сонца твар наўскрай жытла…
Яшчэ глыток… і на каралях
Зайграе полымя святла…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Віна Румыніі глыток уночы - Павел Гаспадыніч