Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове




Верш Баяцца паэты прастояў



Баяцца паэты прастояў.
Як гнёт: “Ні дня без радка…”
З парожняга ды ў пустое –
Абы не гуляла рука.

А што гэта значыць – прастоі?
А гэта – вяртанне ў свет,
А гэта… а гэта ўсё тое,
Што знаў “да паэта” паэт.

Што ў сэрцы насіў і песціў
I чым не прарочыў, а жыў,
Што ўпохапкі словам не збэсціў –
Адзіным, застылым, чужым.

Кайданнае наканаванне,
Як гнёт: “Ні дня…” – Праз вякі.
I птушак, і дум кальцаванне,
Што трапілі з неба ў сілкі.

А вечнасць – пакуль яшчэ тайны
Не знае рука.
Радок – гэта знак. I звычайнасць.
Пакуты і лёс – да радка.





1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Баяцца паэты прастояў - Васіль Зуёнак