Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Не гуляйце, паэты, са смерцю!

Не гуляйце, паэты, са смерцю!
Не рыфмуйце свой будучы скон:
Гэтак лёгка – узяць і памерці,
Калі вамі накліканы ён.

Не кідайце прароцкія словы,
Не наводзьце прадбачаннем жах.
Вашы лёсы – у вашых галовах
І ў пакінутых вамі радках.

Як напішаце – гэтак і будзе,
Што пасееце – мусіце жаць.
Потым хай не здзіўляюцца людзі,
Што ў зямле вашы целы ляжаць.

Двадцаць восемь… Ці трыдцаць… Ці сорак…
Ну нашто – у нябыт – маладым?
А за вамі сіротамі – творы,
Горкай славы задушлівы дым…

Ах, паэты – прарокі, прабачцы –
Не спяшайце заўчасна ў мурог!
Лепш сябе даўгалецце прызначце,
Ну а там… як дазволіць вам Бог…

4.10.2010

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Не гуляйце, паэты, са смерцю! - Таццяна Дзям'янава