Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Жах ад той лёгкасці

Жах ад той лёгкасці, той неразмытай радасці,
як ўся нянавісць да ворагаў б’е па другіх.
І неахвота пра баягузаў бандамі, гадасці
ўсім відавочнай. але яшчэ большы псіх

Тузае за вяровачкі. вось да яго з пашанаю.
гідра далей багацее, назло ўсім, наперакор
гэным чаканням крызісаў, спада спантанна
даляра. хай тыя дурні ваююць там за яго;

Не за сябе. і маленькі ў іх выбар. ад радасці
пазабіраць ўсё сваё, што часова ў чужых.
і плюючы на пагібель душы, з саладжавасці,
саманянавісць калі пераносіцца на другіх.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Жах ад той лёгкасці - Андрусь Сталярык