Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Рыбачок

З вядром і добрай вудачкай,
Трымаючы сачок,
На досвiтку па вулачкам
Пакрочыў Рыбачок.

Усё раты разінулі –
Няма ж яму пяці!
Патоне ў хвалях сініх ён!
А ён рашыў ісці!

Маленькі, но дасьведчаны,
Ён розумам вялік:
Шмат рыб лавіць намечана,
Усіх на пералік!

Ён знае месца клёвае
Ў траве ля беражка
І на кручочак здорава
Саджае чарвячка.

Цячэнне не хвалюецца,
Няма і вецярка,
І толькі ледзь пампуецца
Ў раце цень паплаўка.

І раптам момант радасці –
Нырае паплавок!
А Рыбачок ад важнасці
Напружыўся, як мог!

“Хапай! Трымай! Вылаўлівай!
Цяні яе з ракі!” –
Падказваюць спагадліва
Суседзі-рыбачкі.

Ура! Ура! Трапечацца
Ў руках срабрысты ўлоў!
А Рыбачок аж свеціцца
Ад радасці без слоў!

***
Ах, дзе ж ты, мая вудачка?
Так хочацца сардзін!
Устану заўтра раніцай –
…. І ў рыбны магазін!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Рыбачок - Змітрок Бурачок