Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Лялечнік і лялькі

Плоці лялек складаюцца з рытмаў
І гульні, і лятучых адзенняў,
Ірэальнасць пачуццяў* – адбітак*
Трапяткога, як космас, натхнення*;

А вось Лялечнік…Божа магутны! –
Ён валодае лёсам* іх жыццяў,-
Ён, напэўна, іх крылаў заступнік,
Такіх крохкіх* і тонкіх, як ніці.

Ён спагадліва *іх прыручае,-
А ягоны прызыў не пачуюць,-
Будуць плыць у заўсёдным адчаі
І сябе ў жыцці не ўмацуюць.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Лялечнік і лялькі - Салаўёва Наталля