Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Запаволіць свой ход гадзіннік

Запаволіць свой ход гадзіннік.
Закуру я зноў у адчаі…
– Што так мучыш сябе ты, сыне?..
Ну, чаго табе не хапае?

Не апошні ты і не першы.
Не заўважыш, як надарвешся…
А з-за гэтых праклятых вершаў
Бабылём так і застанешся…

Не турбуйся, матуля, вельмі.
Ну, няўжо я такі прапашчы?
Можа ў гэтых радках нясмелых
І хаваецца маё шчасце?..

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Запаволіць свой ход гадзіннік - Віктар Трусевіч