Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Студня

Нагнуся над студняю,
каб убачыць самога сябе.

Глядзяць на мяне
з глыбіні
то светлагаловы хлапчук,
то сівабароды стары,
а часам
няма адлюстравання,
быццам не нахіліўся ніхто
над студняй.

Няўжо гэта я – хлопчык?
Няўжо гэта я – стары?
Няўжо гэта я –
адсутнасць адлюстравання?

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Студня - Уладзімір Арлоў
«