Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш На “сесіі

Пайшла традыцыя такая:
Увесну сонейка з-за хмар –
Лявон свой трактар пакідае,
Хоць ён някепскі гаспадар.
На працу ён ужо не выйдзе,
Два тыдні “сесія” ў яго.
І ні да кога не падыдзе,
Быццам рабіць няма чаго.
А старшыня і не злуецца,
Лявон жа тут – аўтарытэт:
“Нічога, хутка адап’ецца,
І ажыве зноў наш “студэнт.”
Інакш зрабіць ён і не можа,
Спытаеце мяне, чаму? –
А тут ніхто не дапаможа,
Бо замяніць няма каму.
Няпроста вельмі аднаму
Расставіць тут усе акцэнты.
Спытаеце вы зноў, чаму? –
Іх тузін тут, усе – “студэнты”.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш На “сесіі - Лявон Кравец