Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Сімулянт

Імкліва імчыцца хоць час,
У нагу Лявон з ім крочыў.
І не дай Бог калі каб вас
На гэтым свеце хто сурочыў.
Але адкінь убок свой страх,
Сягоння ты пад абаронай.
Бо існуе ў нас Дзяржстрах,
Не будзь і ты белай варонай.
Артысты ўсе ды спевакі
Усё сабе нешта страхуюць.
І нават гора-рыбакі,
Жыццём сваім што рызыкуюць.
І наш Лявон так меркаваў,
Хаця яшчэ не ведаў комы.
Але ж сябе застрахаваў
Ад поўнае любоўнай стомы.
Бо хоць яшчэ і ў сіле ён,
Але ж глядзець уперад трэба.
Ты не супыніш кола дзён,
Якая б ні была патрэба.
Нарэшце час той і падкраўся,
Нанёс удар яму паддых.
І як ужо ён ні стараўся,
А плён не меў з патугаў тых.
Тады ўспомніў пра страхоўку,
Хоць не з прыемных той тавар,
Ён апрануў сваю ватоўку,
Рашыў забраць свой ганарар.
Заходзіць важна ў кантору,
Страхоўку тую дастае.
Не вельмі з віду ён і хворы,
“Ну, дзед, чаго вам нестае?”
Лявон крыху тут разгубіўся
Ад гэтага пытання ў лоб:
“Ды, бачна, ён ужо знасіўся.
Стаў, як засохлы ў полі боб.”
Ўсё ж, ганарар яму не далі –
Адна параіла дамкрат,
А ўсе астатнія сказалі:
Ды вы, дзядуля, сімулянт!”
І ён дамоў ні з чым вярнуўся,
Пад вечар жа павесялеў:
Ды свет жа не перавярнуўся,
Каб большых бед толькі не меў!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Сімулянт - Лявон Кравец