Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Футра

Футра
Лявону думка дакучала,
Не мог пазбавіцца ніяк.
Як песня ў галаве гучала,
Хоць быў на песні не мастак.
Адпрацаваў жыццё шафёрам,
Яму з машынай весялей.
Хоць ён працівіўся афёрам,
У жонкі ж хутка юбілей.
Любіў глядзець ён серыялы,
Бо там прыгожае жыццё.
І гэта моцна паўплывала
І на Лявонава быццё.
Яго кранула там кабета,
Адвесці ён не мог вачэй.
Футра прыгожае надзета,
Пра яго думаў шмат начэй.
Хаця і доўга ён вагаўся,
Такое ж вырашыў набыць.
Кабеты вобраз спадабаўся,
Не мог яе ніяк забыць.
Сабраў усе свае запасы,
У гарадскі бутык прыйшоў.
Як апынуўся каля касы,
Увесь запал яго прайшоў.
“Дык гэта ажно тры каровы!” –
Здзівіўся ў роспачы Лявон.
Дзяўчына ўздымае бровы:
“Ішлі бы вы, дзядуля, вон!”
Як расказаў пра гэта жонцы,
(Хоць быў адразу як нямы)
Ярчэй аж засвяціла сонца.
Пачуў ён:” Колькі той зімы!”

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)

Верш Футра - Лявон Кравец